Вы тут

Ваенны самалёт з курсантамі на борце разбіўся пад Харкавам


У Чугуеўскім раёне Харкаўскай вобласці Украіны зваліўся самалёт Ан-26 Паветраных Сіл Украіны, паведамляе «Укрінфарм».


Фота: ДСНС України

«Самалёт разбіўся пры заходзе на пасадку. Акрамя экіпажа, на борце знаходзіліся курсанты Харкаўскага ўніверсітэта Паветраных Сіл Украіны. Ёсць загінулыя і траўмаваныя», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што катастрофа адбылася паблізу Чугуеўскага ваеннага аэрадрома. Па дадзеных МУС Украіны, у выніку аварыі загінулі 25 чалавек з 27, яшчэ дваіх шпіталізавалі. Усяго на борце знаходзіліся 18 курсантаў і пяць членаў экіпажа.

Акалічнасці крушэння ўдакладняюцца, на месцы працуюць ратавальнікі, медыкі, паліцыя.

Адной з магчымых прычын авіякатастрофы магла стаць памылка экіпажа.

Уладзімір Зяленскі заявіў, што тэрмінова выязджае сёння ў рэгіён.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.