Вы тут

137 мільярдаў долараў інвестыцый


Укладзена ў Кітаі.


Міністэрства камерцыі, Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне і Дзяржаўнае ўпраўленне валютнага кантролю КНР апублікавалі «Статыстычны бюлетэнь па выходным прамых інвестыцыях Кітая за 2019 г.», у якім паведамляецца, што сума выходных прамых інвестыцый краіны дасягнула 136,9 млрд долараў.. Кітай у гэтых адносінах саступіў толькі Японіі і ўтрымаў другое месца ў свеце па гэтым паказчыку, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Па дадзеных «Статыстычнага бюлетэня», у канцы мінулага запас выходных прамых інвестыцый Кітая дасягнуў 2,2 трыльёна долараў. Больш аказалася толькі ў ЗША (7,7 трлн. долараў) і Галандыі (2,6 трлн. долараў).

Прыток замежных інвестыцый у Кітай у 2019-м заняў 10,4% ад агульнага аб’ёму знешніх інвестыцый у свеце, а запас выходных прамых інвестыцый быў роўны 6,4% ад сусветнага аб’ёму, і застаўся на леташнім узроўні.

Да канца 2019 г. колькасць выходных прамых інвестыцыйных прадпрыемстваў у Кітаі склала 44 тысячы, сфера іх дзейнасці ахоплівае 188 краін і рэгіёнаў. У канцы мінулага года сумарныя актывы кітайскіх прадпрыемстваў за мяжой дасягнулі да 7,2 трлн. долараў. Прыток замежных інвестыцый у краінах ўздоўж маршруту «Аднаго пояса, аднаго шляху» заняў 13,7% ад агульнага аб’ёму інвестыцый.

Паводле «Статыстычнаага бюлетэня», да канца 2019 года 80% ад агульнага запасу выходных прамых інвестыцый Кітая засяродзіліся ў індустрыі паслуг. Больш за 70% кітайскіх прадпрыемстваў за мяжой атрымалі прыбытак або захавалі плацежны баланс. Сума экспарту дзякуючы знешнім інвестыцыям склала 116,7 млрд долараў і заняла 4,7% ад агульнага аб’ёму экспарту кітайскай прадукцыі.

Прэв’ю: kapital.kz

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.