Вы тут

У Беларусі — 104 286 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 89 555 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 6 лістапада ў Беларусі зарэгістраваны 104 286 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 991 выпадкі. Усяго праведзена 2 628 891 тэсты на каранавірус.

89 555 чалавек больш не хварэюць.

Памерлі 1001 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 48 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,2 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 9,4 млн заражаных, Індыя — больш за 8,3 млн, Бразілія — больш за 5,5 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: yandex.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.