Пачытайце дзецям
Лёля БАГДАНОВІЧ
Восень дбайнай гаспадыняй,
Завязаўшы фартушок,
Морс варыла з журавінаў,
Ціснула слівовы сок.
Не губляла марна часу,
Не да гульняў сёння ёй:
Трэба шмат зрабіць запасаў —
Жарты кепскія з зімой.
Насаліла агурочкаў,
Сквасіла капусты бочку,
Насушыла мех грыбоў,
Белых семак з гарбузоў.
Наварыла шмат варэння —
Добрым людзям на здзіўленне —
Літраў сто, а можа, дзвесце...
Зімкай доўгаю ўсё з’есца!
Да паўночы шчыравала.
Што казаць? Зусім прыстала.
Малаком запіўшы грэчку,
Падалася спаць на печку…
г. Барысаў.
Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.
Дзяцінства — найлепшая краіна.