Вы тут

У Мінску з агню выратавалі жанчыну


Ноччу 22 лістапада ў жылым доме на вуліцы Танка адбыўся пажар. З кватэры выратавалі жанчыну, піша агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на МНС.


Аб узгаранні ў адной з кватэр дома № 36 выратавальнікам стала вядома ў 03:38. У выніку пажару пацярпела гаспадыня жылля. З апёкамі цела 1–2 ступені (20% цела) і атручваннем прадуктамі гарэння яе шпіталізавалі ў УЗ «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі». З суседніх кватэр, размешчаных вышэй, былі эвакуяваныя 10 чалавек.

Прычына пажару высвятляецца.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.