Рабочая група рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу прыступіла да абагульнення прапаноў, якія паступаюць у ходзе грамадскага абмеркавання актуальных пытанняў далейшага развіцця краіны. Пра гэта БелТА паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, кіраўнік рабочай групы Андрэй Кунцэвіч.
Збор і выпрацоўка такіх прапаноў працягваецца ў рамках рэгіянальных дыялогавых пляцовак, грамадскіх прыёмных, дэпутацкіх сустрэч, прамых ліній і прыёмаў грамадзян у мясцовых органах улады.
«Рэгіянальны ўзровень абмеркавання дазваляе ўзнімаць сапраўды надзённыя і важныя для людзей тэмы, дапамагае фарміраваць стратэгічныя прыярытэты на доўгатэрміновую перспектыву. На розных пляцоўках ужо ўнесена больш за восем тысяч прапаноў, якія датычацца як сацыяльна-эканамічнага, так і грамадска-палітычнага развіцця краіны. Больш за палову з іх паступілі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу», — адзначыў Андрэй Кунцэвіч.
Акрамя таго, рабочая група прапанавала далучыцца да гэтай работы і ўнесці свае прапановы ўсім палітычным партыям і вядучым грамадскім аб'яднанням, якія прытрымліваюцца розных палітычных пазіцый. «Мяркую, што разгорнутая кампанія з удзелам шырокага кола экспертаў, спецыялістаў і проста неабыякавых і актыўных грамадзян, дазволіць правесці якасную падрыхтоўку да шостага Усебеларускага сходу і прапанаваць народу тую стратэгію дзяржаўнага будаўніцтва, якая будзе адпавядаць сённяшнім запытам грамадства і забяспечыць далейшае развіццё краіны, умацаванне яе суверэнітэту», — дадаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»