Стан рабочага, якога дасталі з катлавана ў Мінску, ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністрэрства аховы здароўя.
«Цяпер ён шпіталізаваны ў адно з аддзяленняў БХМД. У мужчыны спалучаная траўма: ЧМТ лёгкай ступені, сіндром пазіцыйнага здушэння, траўма грудной клеткі», — адзначылі ў прэс-службе.
Нагадаем, раней паведамлялася пра тое, што на будаўнічай пляцоўцы ў Мінску былі засыпаныя пяском двое рабочых. Адзін з іх быў выняты да прыбыцця падраздзяленняў МНС і шпіталізаваны, выманне другога завяршылася ў 16:35. Пасля рэанімацыйных мерапрыемстваў была канстатаваная яго смерць.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?