Вы тут

У Лунінецкім раёне аператыўнікі знайшлі 50 літраў самагонкі ў склепе


Супрацоўнікі Лунінецкага РАУС пры правядзенні санкцыянаванага агляду па месцы жыхарства ў адным з населеных пунктаў раёна ў непрацуючага 41-гадовага вяскоўца выявілі пяць слоікаў па 10 літраў кожны з бясколернай вадкасцю з характэрным пахам алкаголю.


Мужчына растлумачыў, што некалькі гадоў таму напой вырабіў сам для асабістага карыстання. Як паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама, ён ведаў, што такую колькасць алкагольнай прадукцыі захоўваць нельга, аднак забыўся знішчыць яе.

Аператыўнікі канфіскавалі 50 літраў самагонкі. У дачыненні да вяскоўца складзены адміністрацыйны пратакол.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Брэсцкага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.