Вы тут

ПАРОДЫІ Генадзь АЎЛАСЕНКА, Мікола КАМАРОЎСКІ, Аляксандр БЫКАЎ


Генадзь АЎЛАСЕНКА

Добра, што не Экзюперы

…Ахвяруеш, вечна маладая,
Дні — дранько, а ночы — майсюку.
Леанід ДРАНЬКО-МАЙСЮК

Да каханай я заскочыў ноччу,
каб аб тым аб сім пагаманіць.
А яна мяне ўпусціць не хоча,
дзверы мне не хоча адчыніць!

— Хіба ж можна так сябе паводзіць?! —
я крычу праз дзверы. — Адчыні!
А яна мне: «Хай Майсюк прыходзіць,
а Дранько да ранку прагані!»

Раніцай прасіў, каб адчыніла —
зноў паразумення не знайшоў…
Кажа: «Я б цябе, Дранько, пусціла,
калі б ты без Майсюка прыйшоў!»

Са сваёй каханай пастрачацца
не магу да гэтае пары…
Добра шчэ, што мне не трэба звацца
Антуан дэ Сент-Экзюперы!

Мікола КАМАРОЎСКІ

Усумніўся

Нямоглы хістаўся
Няпэўны вагаўся
Нягеглы смяяўся

Няварты хваліўся
Разумны губляўся
Святлана ЯВАР

Нежанаты жаніўся
Нямыты мыўся
Няўклюдны злаўчыўся
Няздатны вучыўся
Няголены галіўся
Няродны зрадніўся
Нязваны з'явіўся
Нястрымны стрымаўся
Недапечаны спёкся
Няверны дамоў прывалокся
Незабяспечаны разжыўся
Нежывы ўваскрасіўся
Недружалюбны здружыўся…

Разумны ўсумніўся.

Аляксандр БЫКАЎ

Замест снатворнага

Смутак — як рукой…
Ты — хвіліна зорная.
Ты — мой неспакой,
Ты — маё снатворнае.
Мар’ян ДУКСА

Як жа дні бягуць —
Бы рачулка горная.
Не магу заснуць
Болей без снатворнага.

Зоркі я лічу
Стылаю бяссонніцай.
Нечага хачу,
А чаго — ці ўспомніцца?

Праўда, не мана,
Сумныя рэаліі…
Ды прыйшла Ян†а —
Разам час мы бавілі.

Смутак — як рукой…
Колькі абгаворана!
Цішыня… Спакой…
Вейкі ліпнуць зморана.

Ды пасля не мог
Я ад думкі збавіцца,
Што дарэмна, мо,
Спаў да самай раніцы!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.