Вы тут

Унікальныя артэфакты Шаўковага шляху


Звыш за 1000 артэфактаў былі выяўленыя ў старажытнай грабніцы ў правінцыі Цынхай на паўночным захадзе Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 


Знаходкі сведчаць аб тым, што тут у свой час быў адзін з важных культурна-гандлёвых цэнтраў на старажытным Шаўковым шляху, паведамілі археолагі з Акадэміі грамадскіх навук Кітая (АГНК). Гэтыя артэфакты былі раскапаныя ў грабніцы Сюэвэй, якая з’яўляецца часткай кластара пахаванняў Жэшуй у павеце Дулань. Сярод знаходак ёсць залатыя, сярэбраныя, бронзавыя і жалезныя вырабы, лакаваныя прадметы з дрэва, а таксама гарбарныя, нефрытавыя, шкляныя і тэкстыльныя вырабы.

Майстэрства і дэкаратыўныя ўзоры некаторых вытанчаных артэфактаў, выяўленых у гэтай грабніцы, маюць відавочны нацыянальны каларыт Цэнтральнай і Заходняй Азіі, адзначыў малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута археалогіі АГНК Хань Цзяньхуа. Грабніца з драўляна-каменнымі канструкцыямі мае адну асноўную пахавальную і чатыры бакавых камеры. Увесь комплекс складаецца з надземнай і падземнай частак. 

У магільні выяўлена доўгая яма для ахвярапрынашэнняў, дзе знойдзены астанкі такіх жывёл, як конь, карова, антылопа і як, паведаміў Хань Цзяньхуа.

Грабніца мае вялікую каштоўнасць для вывучэння мясцовых пахавальных звычаяў, гісторыі транспарту па Шаўковым шляху, а таксама таварных і культурных абменаў у гэтым рэгіёне ў старажытныя часы, адзначыў Хань Цзяньхуа. «Мяркуючы па раскапаных артэфактах, мы можам сцвярджаць, што грабніца датуецца сярэднім перыядам VIII стагоддзя, — паведаміў археолаг. — І гаспадар грабніцы, цалкам верагодна, быў кімсьці на ўзроўні правадыра племя».

Выяўлены ў 1982 годзе кластар пахаванняў Жэшуй быў датаваны перыядам ад шостага да восьмага стагоддзя. Яны размешчаны на двух берагах ракі на вышыні ад 3400 да 3500 метраў над узроўнем мора.

Прэв’ю: vzglyad.az

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.