Як паведаміў начальнік Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і абменаў Міністэрства адукацыі КНР Лю Цзінь, у 2019 годзе доля замежных студэнтаў з краін уздоўж «Аднаго пояса, аднаго шляху» ў Кітаі дасягнула 54.1 працэнта, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Па словах Лю Цзыня, падчас 13-й пяцігодкі Кітай падпісаў 11 новых пагадненняў аб узаемным прызнанні кваліфікацый вышэйшай адукацыі. Такім чынам, такія пагадненні ўжо падпісаныя з 54 краінамі і раёнамі свету. Адначасова з гэтым, за мяжой актыўна ўкараняюцца розныя адукацыйныя праграмы Кітая. Да прыкладу, у гэтым навучальным годзе ў якасці пілотнага праекта адкрылася міжнародная кітайская школа ў Дубаі.
Цяпер кітайская мова ўключана ў нацыянальныя сістэмы адукацыі 70 краін. За межамі Кітая 25 мільёнаў навучэнцаў вывучаюць кітайскую мову. Пвадчас 13-й пяцігодкі колькасць людзей, якія прымалі ўдзел у тэстах на веданне кітайскай мовы, такіх як HSK (стандартызаваны кваліфікацыйны экзамен па кітайскай мове), YCT (экзамен па кітайскай мове для школьнікаў), склала 40 мільёнаў чалавек.</p>
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.
Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.
Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.