Вы тут

Джозэф Байдэн заступіў на пасаду 46-га прэзідэнта ЗША


Урачыстая цырымонія інаўгурацыі 46-га прэзідэнта ЗША Джозэфа Байдэна адбылася ў сераду на прыступках Капітолія. Ён прынёс прысягу на вернасць канстытуцыі і краіне, паведамляе ТАСС.


Фота reuters.com

«Я, Джозэф Робінэт Байдэн — малодшы, урачыста клянуся, што буду сумленна выконваць абавязкі прэзідэнта Злучаных Штатаў і, прыкладваючы ўсе свае сілы, ахоўваць, абараняць і падтрымліваць Канстытуцыю Злучаных Штатаў. І хай дапаможа мне Бог», — сказаў ён традыцыйную формулу прысягі, паклаўшы левую руку на Біблію, якую трымала перад ім ягоная жонка Джыл Байдэн. «Прыміце мае віншаванні, спадар прэзідэнт», — сказаў старшыня Вярхоўнага суда ЗША Джон Робертс, які стаяў перад ім і які прымаў прысягу. Байдэн прысягнуў на Бібліі, якая на працягу 127 гадоў належала яго сям’і.

На інаўгурацыі прысутнічалі экс-прэзідэнты краіны Біл Клінтан, Джордж Буш — малодшы і Барак Абама, а таксама ўжо былы віцэ-прэзідэнт Майкл Пенс, які не стаў наведваць развітальную цырымонію Дональда Трампа на ваеннай базе Эндрус. Ужо былы кіраўнік дзяржавы ў парушэнне даўніх традыцый не прысутнічаў на цырымоніі, а адправіўся раніцай разам з сям’ёй у свой маёнтак у штаце Фларыда.

Адразу пасля прысягі Байдэна над Капіталійскім пагорку пачуўся 21 залп з артылерыйскіх гармат. Хвілінамі раней — у дакладнай адпаведнасці з традыцыяй — прысягу прынесла 56-гадовая віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс. Такім чынам, апоўдні (у 20.00 па Мінску) пачаўся адлік чатырохгадовага тэрміну адміністрацыі Байдэна.

Цырымонія інаўгурацыі праходзіць ва ўсечаным фармаце і пры захаванні нормаў сацыяльнага дыстанцыявання ў сувязі з распаўсюджваннем у краіне каранавіруса. Акрамя таго, яе арганізатары адмовіліся ад ўрачыстага параду з нагоды ўступлення на пасаду чарговага кіраўніка дзяржавы. У гэты дзень прысутнічаць непасрэдна на Капіталійскім ўзгорку дазволена толькі заканадаўцам, кожны з якіх мог запрасіць аднаго госця.

У сталіцы прыняты беспрэцэдэнтныя меры бяспекі, што выклікана асцярогай магчымых беспарадкаў, якія могуць здзейсніць прыхільнікі Трампа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.

Грамадства

Заснуць за 60 секунд. ​Што рабіць з бяссонніцай?

Заснуць за 60 секунд. ​Што рабіць з бяссонніцай?

Сон — адна з асноўных патрэб чалавечага арганізма.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка пра Беларусь і Расію: Мы суверэнныя і незалежныя дзяржавы

Аляксандр Лукашэнка пра Беларусь і Расію: Мы суверэнныя і незалежныя дзяржавы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.