Вы тут

У Кітаі значна павялічыцца плошча лясоў


Улады Кітая мяркуюць, што лясы будуць займаць амаль чвэрць — 24,1 працэнта — плошчы краіны на працягу наступных пяці гадоў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Да канца 14-й пяцігодкі (2021-2025 гг.) аб’ём лясных рэсурсаў краіны павялічыцца на 1,4 мільярдаў кубаметраў у параўнанні з цяперашнім узроўнем — да 19 млрд кубаметраў, паведаміў намеснік начальніка Дзяржаўнага ўпраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі КНР Лю Дуншэн.

Пры гэтым агульны ўзровень расліннага покрыва ў краіне вырасце на 1 п.п. да 57 працэнта. Улады таксама ўпершыню прадставілі лічбы пра назапашванні вугляроду ў лясах Кітая. Па інфармацыі Лю Дуншэна, назапашванне вугляроду ў лясах краіны дасягнулі 9,2 млрд тон. Гэты паказчык у сярэднім штогод павялічваўся на больш чым 200 млн тон. Эксперт падкрэсліў, што з пашырэннем плошчы лясоў і павелічэннем лясных запасаў колькасць паглынальнікаў вугляроду ў лясах будузе паступова нарошчвацца, што дапаможа краіне змагацца са змяненнем клімату і дасягнуць вугляроднай нейтральнасці.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.