Вы тут

1 сакавіка ўступілі ў сілу абноўленыя КоАП і ПВКоАП. Што змяняецца?


Сёння, 1 сакавіка пачынаюць дзейнічаць абноўленыя Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП) і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях(ПВКоАП). Што менавіта зменіцца для беларусаў, распавялі на канале СТБ.


Адміністрацыйную адказнасць па многіх правапарушэннях, згодна з абноўленым КоАП, змякчылі. А парадак прыцягнення грамадзян і арганізацый, а таксама ІП да адміністрацыйнай адказнасці спрасцілі. Стаўка робіцца на выхаваўчы і прафілактычны характар. За нязначную правіну могуць зрабіць толькі папярэджанне. Але за паўторнае парушэнне, а таксама значнае і грубае прадугледжана сур'ёзная адказнасць.

Як адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Святлана Любецкая, практычна па чвэрці правапарушэнняў могуць быць ужытыя прафілактычныя меры, то бок, вусная заўвага, папярэджанне замест прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.

І ўсё ж галоўнай асаблівасцю новых кодэксаў з'яўляецца замацаванне прыярытэту прафілактычных мер уздзеяння перад пакараннем.

smolnews.ru

Згодна з КоАП, уступілі ў сілу і новыя штрафы для кіроўцаў у выпадку некаторых парушэнняў правілаў дарожнага руху. Для прыцягнення да адказнасці з сённяшняга дня больш актыўна задзейнічаюць камеры аўтаматычнай фіксацыі. Таксама прадугледжана магчымасць (але пакуль яна не рэалізаваная) штрафаваць за адсутнасць тэхагляду падалена.

«Новы Кодэкс змякчыў адказнасць за шэраг парушэнняў, — паведаміла старшы інспектар аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Спадабаева. —Так, напрыклад, за кіраванне транспартным сродкам без тэхагляду або без рамяня бяспекі, за нявыстаўлены знак аварыйнага прыпынку падчас якой-небудзь паломкі аўтамабіля можна ўжо атрымаць папярэджанне. Акрамя таго, з 1 сакавіка за няпройдзены тэхагляд адказнасць будзе несці ўжо ўладальнік аўтамабіля

У перспектыве аўтааматараў будуць прыцягваць да адказнасці з дапамогай камер аўтаматычнай фіксацыі. «Ліст шчасця» можа прыйсці не толькі за перавышэнне хуткасці, але і за адсутнасць страхоўкі і тэхагляду, рух па паласе для грамадскага транспарту і праезд на чырвонае святло.

З 1 сакавіка за кіраванне ў нецвярозым выглядзе вышэйшай мерай пакарання стануць штраф у памеры каля 6 тысяч рублёў і пазбаўленне правоў кіроўцы на 5 гадоў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

12 красавіка спаўняецца 60 гадоў першаму палёту чалавека ў космас.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні давядзецца сабрацца — ад вас спатрэбяцца стойкасць і цярпенне.

Культура

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Абеліск у памяць пра вязняў канцлагера стаіць крыху наводдаль.

Грамадства

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Медыкі раяць налягаць на вясновую зеляніну.