Вы тут

Новыя будаўнічыя нормы прыняты ў Беларусі


Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 13 лістапада 2020 года нумар 81, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Дакументам зацверджаны будаўнічыя нормы «Асяроддзе пражывання для фізічна аслабленых асоб». Яны распрацаваны РУП «Будтэхнорм» і ўнесены галоўным упраўленнем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры. Нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.

Гэтыя нормы ўстанаўліваюць патрабаванні да праектавання даступнага асяроддзя жыццядзейнасці, неабходнага для сацыяльнай інтэграцыі фізічна аслабленых асоб, пры горадабудаўнічым планаванні, узвядзенні і рэканструкцыі жылых і грамадскіх будынкаў (збудаванняў), у тым ліку жылых дамоў з кватэрамі для такіх асоб, будынкаў вытворчых прадпрыемстваў, з улікам прынцыпаў універсальнага дызайну. Патрабаванні будаўнічых норм пры рамонце, мадэрнізацыі і тэхнічнай мадэрнізацыі будынкаў і збудаванняў прымяняюцца ў аб’ёме, адпаведным праектнай дакументацыі, улічваючы, што пры рамонце і мадэрнізацыі захоўваюцца аб’ёмна-планіровачныя і канструктыўныя рашэнні.

З усімі дзеючымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне будаўніцтва, а таксама з праектамі дакументаў у гэтай сферы можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Мінбудархітэктуры ў раздзеле «Будаўнічыя нормы і правілы».

Прэв'ю: Twitter

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.