Вы тут

Першы электрадом ўвядуць у Мінску ў II квартале


Першы электрадом будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў Мінску ў другім квартале бягучага года. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Дзяніс Нікіцін, перадае БЕЛТА.


«У другім квартале бягучага года запланаваны ўвод у эксплуатацыю першага ў сталіцы жылога дома, дзе ацяпленне, прыгатаванне ежы і гарачае водазабеспячэнне будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем электраэнергіі. Размешчаны ён у Маскоўскім раёне, у яго складзе 150 кватэр», — сказаў намеснік старшыні камітэта.

Ён адзначыў, што ў Мінску актыўна развіваецца будаўніцтва арэнднага жылля. У цяперашні час у стадыі будаўніцтва знаходзяцца два арэндных дома. Увод у эксплуатацыю аднаго з іх на 244 кватэры запланавалі на сакавік. «У мінулым годзе мы прыступілі да будаўніцтва яшчэ аднаго арэнднага дома на 130 кватэр, увесці яго ў эксплуатацыю плануем у наступным годзе. Яшчэ ў гэтым годзе прыступілі да праектавання арэнднага жылога дома, ён будзе размешчаны ў Маскоўскім раёне. Зараз распрацоўваецца праект, якім будзе вызначана колькасць кватэр і тэрміны яго ўводу», — распавёў Дзяніс Нікіцін.

Прэв’ю: swarka-rezka.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.