Вы тут

Пяць новых прадпрыемстваў запусцяць у гэтым годзе ў СЭЗ «Брэст»


У свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» плануюць у гэтым годзе ўвесці ў эксплуатацыю пяць новых прадпрыемстваў, паведаміў БЕЛТА намеснік кіраўніка адміністрацыі СЭЗ Аляксандр Шукайла.


Рэзідэнт СЭЗ ТАА «БТВ-Агра» завяршае ў Кобрынскім раёне інвестпраект коштам звыш $15 млн. Там да ўводу ў эксплуатацыю рыхтуецца сельскагаспадарчы комплекс па вырошчванні грыбніцы. Гэта адзінае ў сваім родзе прадпрыемства ў рэспубліцы — да гэтага часу айчынным вытворцам грыбоў даводзілася імпартаваць міцэлій з-за мяжы.

На базе былых вытворчых памяшканняў завода «Цветатрон» фактычна новае прадпрыемства стварае ЗТАА «Анрэкс». Першая яго чарга ўжо запушчана, у гэтым годзе плануецца завяршыць рэканструкцыю. Кампанія мае намер на 30-40% павялічыць аб’ёмы вытворчасці мэблі. Прыкладны аб’ём інвестыцый — $14 млн.

У абласным цэнтры па вул. Янкі Купалы на вытворчых плошчах, якія належалі ААТ «Дываны Брэста», створана новае прадпрыемства «ВестЮніонЛагістык». Зараз ЗТАА завяршае рэканструкцыю вытворчага корпуса пад адміністрацыйна-лагістычны комплекс.

У ліку новых прадпрыемстваў і акумулятарны завод у Брэсцкім раёне. Нядаўна падпісаны акт прыёмкі ў эксплуатацыю, і 13 сакавіка тут прыступілі да працы ў штатным рэжыме.

Там жа, на тэрыторыі прампляцоўкі «Аэрапорт», сумеснае расійска-кітайскае прадпрыемства «Арлайт і К» завяршае рэканструкцыю з будаўніцтвам новага вытворчага корпуса па выпуску святлодыёднай прадукцыі.

Акрамя таго, пашырэнне вытворчасцей плануюць і на дзеючых прадпрыемствах. Так, зарэгістраванае ў якасці рэзідэнта СЭЗ летам мінулага года ТАА «Паліполь Мэбля Бел» пачынае будаўніцтва буйнога завода па вытворчасці мяккай мэблі ў Івацэвічах. Запланаваны аб’ём інвестыцый — 26 млн еўра. Новую лінію па выпуску сыравэнджаных каўбас мае намер запусціць ЗП «Інка-Фуд» ТАА. СП «Санта Брэмар» ТАА штогод укладвае ў развіццё вытворчасці не менш за $5 млн. Не стане выключэннем і гэтая пяцігодка. Мадэрнізацыю сваіх вытворчасцяў запланавалі ва УП «Гефест-Тэхніка», ААТ «Івацэвічдрэў» і іншыя суб’екты гаспадарання.

За мінулы год аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» у параўнанні з 2019-м павялічыўся на 14,2% і дасягнуў Br2,6 млрд. Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 29,4% (да Br187 млн), прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове — на 70,2% (да $42,5 млн). Рэзідэнты СЭЗ паставілі за межы рэспублікі тавараў на $770 мільёнаў — гэта амаль трэць агульнага аб’ёму экспарту Брэсцкай вобласці.

Прэв'ю: anrex.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.