Вы тут

Сяўба ранніх яравых культур завершана ў чатырох абласцях Беларусі


Беларускія аграрыі правялі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) на 91,3 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БелТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Паводле даных на 22 красавіка, раннія яравыя ў краіне пасеялі на плошчы 673,1 тыс. га. У Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях сяўба ранніх яравых завершана. У Магілёўскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 80 працэнтах плошчаў, а Віцебскай — на 57,8 працэнта.

Глебу пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавалі на 740,3 тыс. га (100,4 працэнта плана). У бягучым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 737,1 тыс. га.

Таксама ў Беларусі праводзіцца сяўба лёну — работы ўжо выкананы на плошчы 21,5 тыс. га, або 43,3 працэнта плана.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.