Вы тут

Найбольш актыўныя — з дыпломамі


Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур у чарговы раз ушанаваў найбольш актыўныя грамадскія арганізацыі беларускіх суайчыннікаў за мяжой.


На многія свае імпрэзы беларусы Чарнігава прыходзяць з газетай «Голас Радзімы».

Нагадаем, што конкурс «Культура» РЦНК праводзіць, каб заахвочваць беларускія суполкі ладзіць, рэалізоўваць праекты, што спрыяюць папулярызацыі беларускай культуры ў розных краінах — там, дзе жывуць нашы супляменнікі. Па розных каналах, па ўсім свеце інфармацыя пра конкурс даводзіцца ў суполкі. Некаторыя кіраўнікі творчых гуртоў, якія прыязджаюць у Мінск на курсы, упершыню пра такі конкурс чуюць у РЦНК — і падключаюцца да яго. А ёсць і тыя, хто з году ў год падае матэрыялы на конкурс. Мы ведаем і вельмі рады, што сярод матэрыялаў — і шматлікія публікацыі ў нашай газеце. І мы з радасцю зноў, у 2021-м, бачым сярод дыпламантаў — тыя суполкі, з якімі мы ў творчай супрацы.

Магчымасць зберагчы «летапіс добрых спраў» на паперы, падаць выразкі й палосы з газеты на конкурс — добры аргумент за тое, каб газета й надалей выходзіла ў друкаваным фармаце. Можна й паразважаць на старонках выдання: ці настала пара пераводзіць яго ў «лічбу», без друку? Дасылайце свае меркаванні на гэты конт. Было б здорава, калі б актывісты суполак у супрацы з дыпламатамі знаходзілі й надалей месца менавіта такім — друкаваным старонкам «Голасу Радзімы» з Бацькаўшчыны — на сваіх імпрэзах, выставах, у музейных экспазіцыях. Урэшце, газета й робіцца дзеля таго, каб аблегчваць ды ўпрыгожваць «шлях да Беларусі» тым, хто ў сілу розных прычын жыве ўдалечыні ад яе.

Звернемся да тых двух аркушаў, якія — за подпісам кіраўніцы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольгі Антоненкі — «посцяцца» ў Фэйсбуку. Дыпломам РЦНК і падарункам (звяртаем на гэта ўвагу!) за значны ўнёсак у пашырэнне беларускай культуры ў краінах пражывання адзначаны: суполкі «Крыніца» (Літва, Клайпеда, кіраўнік Мікалай Логвін), «BELLARUS») (Італія, Неапаль, кіраўніца Таццяна Пумпулева), «Пялёстак» (Эстонія, Талін, кіраўніца Дзіяна Верман), «Спадкі» (Эстонія, Тарту, кіраўніца Ірына Каламіец), «Голас Радзімы» (Украіна, Мікалаеў, кіраўніца Таццяна Дзяменнікава), «Сузір’я» (Украіна, Мелітопаль, кіраўніца Наталля Бярнага), «Нёман» (Украіна, Данецк, кіраўніца Сафія Пасынкава), «За яднанне — „Сябры“» (Расія, Нальчык, кіраўнік Павел Сідарук), суполка з Краснаперакопска (Рэспубліка Крым, кіраўніца Людміла Цімашчук), «Нёман» (Расія, Тальяці, кіраўніца Людміла Дзёміна), «Батькавщина» (Расія, Курган, кіраўніца Людміла Урванцава), «Омскія беларусы» (Расія, Омск, кіраўніца Алена Аўчарэнка), «Руска-Беларускае братэрства 2000», (Расія, Самара, кіраўніца Ірына Глуская), «Сябры» (Украіна, Чарнігаў, кіраўніца Галіна Варажбіт).

Дыпломі адзначана й праца Беларускага культурна-адукацыйнага цэнтра ў Бакінскім універсітэце (Азербайджан, Баку, кіраўніца Альбіна Сеідава), Бюджэтнай установы Даўгаўпілскай гарадской думы «Цэнтр беларускай культуры» (Латвія, Даўгаўпілс, кіраўніца Жанна Раманоўская), Цэнтра беларускай культуры Дзяржаўнай аўтаномнай установы культуры «Дом нацыянальных культур імя Г.Д. Завалокіна» (Расія, Новасібірск, кіраўніца Анастасія Дзяменцьева).

У адпаведнасці з загадам дыпломы РЦНК і падарункі будуць уручацца ў часе правядзення імпрэзаў з удзелам прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа.

Віншуем, сябры! Будзем і надалей разам!

Іван ЖДАНОВІЧ

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.