Вы тут

У Беларусі ў 2021 годзе запланавана вырабіць 17 тыс. т рыбы


У Беларусі ў 2021 годзе запланавана вырабіць 17 тыс. т рыбы. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі «Развіццё рыбагаспадарчай дзейнасці ў Беларусі. Уплыў ўжывання рыбнай прадукцыі на даўгалецце і ўмацаванне імунітэту» намеснік начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Барэйша, перадае БЕЛТА.


«У Беларусі ў 2021 годзе запланавана вырабіць 17 тыс. т рыбы. Для гэтага з рэспубліканскага бюджэту выдзелена дзяржпадтрымка ў памеры Br10 млн. Яна накіравана на набыццё камбікармоў, падтрымку рыбалоўнага фонду, лячэбна-прафілактычныя мерапрыемствы і вапнаванне», — сказала Вольга Барэйша.

У мінулым годзе, паводле яе слоў, выраблена каля 15 тыс. т беларускай рыбы (гэта 96% да ўзроўню 2019 году) як спецыялізаванымі рыбаводнымі, так і арганізацыямі іншых формаў уласнасці: камунальнымі, прыватнымі прадпрыемствамі, невялікімі фермерскімі гаспадаркамі на правах арэнды і г.д.. «У структуры вытворчасці па-ранейшаму пераважала сажалкавая рыба (карп, таўсталобік), вырас вылаў азёрна-рачной рыбы, а вытворчасць каштоўных парод рыб трохі знізілася», — адзначыла яна. У мінулым годзе рэалізавана каля 9 тыс. т. рыбы (90% да ўзроўню 2019-га).

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.