Вы тут

ЕК прапанавала абмежаваць доступ замежным дзяржкампаніям да інвестыцый у ЕС


Еўракамісія (ЕК) прапанавала абмежаваць доступ замежным дзяржаўным кампаніям і прыватнаму бізнесу, які атрымлівае вялікія замежныя дзярждатацыі, доступ да тэндараў і вялікіх інвестыцый у краінах Еўрасаюза, паведамляе ТАСС са спасылкай на намесніка кіраўніка Еўракамісіі Маргарэт Вестагер, якая прадставіла прапановы ЕК па дапрацоўцы прамысловай стратэгіі ЕС.


«У ЕС вельмі строгія нормы прадастаўлення дзяржаўнай дапамогі еўрапейскім кампаніям. Таму мы павінны абараніць еўрапейскі рынак ад замежных кампаній, якія атрымліваюць значныя дзяржаўныя датацыі. Гэтыя кампаніі павінны быць абавязаны інфармаваць нас (Еўракамісію) аб сваім дзяржаўным фінансаванні, і мы будзем прымаць рашэнне, ці дапускаць іх да здзелак», — заявіла яна.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.