Вы тут

У Магілёве праходзіць выстава пад знакам Года народнага адзінства


Яе арганізатарамі сталі Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П.В. Масленікава і Бабруйская гарадская дзіцяча-юнацкая ўзорная студыя выяўленчага мастацтва «Вясёлка».


Выстава юных мастакоў Беларусі і Расіі «Нашчадкі Вялікай Перамогі» прысвечаная 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Яна праводзіцца ў рамках міжнароднага праекта «Свет без межаў». Гэты праект аб’ядноўвае юных мастакоў з Бабруйска і іх равеснікаў з Карсунскай дзіцячай школы мастацтваў імя Аркадзя Пластова, што ў Ульянаўску. Аўтарам і каардынатарам праекта з’яўляецца ўраджэнец Бабруйска Ігар Моцін.

Праект задуманы з мэтай заахвоціць дзяцей задумацца пра іх ролю ў сям’і і жыцці, пра бесперапынную сувязь часоў і пакаленняў. «Менавіта гэтыя пачуцці фарміруюць грамадзянскую адказнасць і свядомасць», — удакладняюць арганізатары выставы.

На выставе прадстаўлена 60 жывапісных і графічных работ па матывах прачытаных кніг пра вайну, расказаў ветэранаў, кінафільмаў, сямейных гісторый. Выстава будзе экспанавацца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава да 22 чэрвеня. Падчас закрыцця ўдзельнікам будуць уручаны дыпломы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.