Вы тут

Самалёт з 300 000 дозамі вакцыны супраць COVID-19 вылецеў з Пекіна ў Беларусь


18 мая з Пекіна ў Беларусь накіравана чарговая партыя вакцыны супраць COVID-19 вытворчасці карпарацыі «Сінафарм», паведамілі ў Пасольстве РБ у КНР.


Аб'ём прадстаўленай Кітаем бязвыплатнай дапамогі — 300 000 доз. Дастаўка ажыццяўляецца самалётам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Дзякуючы суладнай працы Міністэрстваў замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі, Пасольстваў дзвюх краін, Міністэрства аховы здароўя Беларусі, Дзяржаўнага агенцтва КНР па міжнародным развіцці і супрацоўніцтве, карпарацыі «Сінафарм» і іншых ведамстваў забяспечана фарміраванне партыі вакцыны.

Разам з вакцынай кітайскі бок таксама камплектна перадаў 300 800 шпрыцаў.

Фота: china.mfa.gov.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.