Вы тут

У Баранавіцкім раёне ў аграгарадку Русіно стартуе акцыя «Чытаючы прыпынак»


24 мая ў госці да вяскоўцаў прыедзе мінскае выдавецтва «Форум» і многім юным чытачам Баранавіцкага раёна будзе ўручана кніга «Ваеннае дзяцінства равеснікаў». Пад адной вокладкай выдаўцы сабралі творы класікаў беларускай літаратуры Міхася Лынькова, Генадзя Бураўкіна, Янкі Маўра, Барыса Сачанкі, Янкі Брыля і іншых пісьменнікаў, творы, у якіх ідзе расповед пра дзяцінства хлопчыкаў і дзяўчынак, на долю якіх выпалі ваенныя выпрабаванні.


Выданне праілюстравана навучэнцамі мастацкіх школ. Гэта як сімвалічная даніна памяці і павагі юных беларусаў усім, хто падарыў нам мірнае жыццё. У межах акцыі адбудзецца і прэзентацыя аповесці пісьменніка-франтавіка Алеся Савіцкага «Карабін», якая пры жыцці аўтара асобнай кнігай не выходзіла. Выдавецтва «Форум» спадзяецца, што захапляльная гісторыя двух сяброў — Генкі і Лёнькі, якія на адным узроўні з дарослымі змагаюцца з фашысцкімі акупантамі на тэрыторыі акупіраванай ворагам Беларусі, нікога не пакіне раўнадушным, стане добрым узорам патрыятычнага выхавання маладых людзей. Хлопцы на старонках займальнай аповесці Алеся Савіцкага мараць патрапіць у склад байцоў партызанскага атрада, мараць быць дзейснымі вызваліцелямі роднага краю. І многія складанасці і трагічныя выпрабаванні на шляху да здзяйснення такой мары праходзяць годна і мужна.

Арганізатары творчага праекта чакаюць, што акцыя следам пройдзе і ў іншых раёнах Берасцейшчыны і ўвогуле Беларусі.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.