Вы тут

Дзіцячае самакіраванне — на «Беларусь 2»


У Міжнародны дзень абароны дзяцей, што адзначаецца 1 ліпеня, падлеткі стануць аўтарамі і вядучымі на «Беларусь 2». А тэматычнае напаўненне ўласных праектаў падорыць юнай аўдыторыі сямейнага тэлеканала вясёлы настрой.


Першую летнюю раніцу гледачы сустрэнуць у кампаніі малодшых брата і сястры вядучых шоу «Уключайся!» Машы Хрусталёвай і Данілы Жданько — 16-гадовы Ваня і 12-гадовая Соня плануюць правесці першы самастойны эфір на «двойцы» па-свойму. Яны распавядуць пра дзіцячае «прафесійнае» свята, а таксама абмяркуюць хвалюючыя падлеткаў тэмы, павучацца ў валанцёраў правільна дапамагаць жывёлам, сустрэнуцца з вядомым Тік-Ток-блогерам, каб даведацца пра апошнія трэнды, а пасля паглядзяць любімыя мультфільмы. Разам з шэф-кухарам праекта Вольгай Падалянчык і яе сынам юныя вядучыя згатуюць сняданак па новым рэцэпце. У такой кампаніі ніхто не засумуе!

А вось для праекта «ПІН_КОД» гэты дзень таксама стане знакавым, бо ў эфір выйдзе 1111-ты выпуск праграмы. З гэтай нагоды правядуць свой першы эфір фіналісты рэаліці-кастынгу, пераможца якога ў хуткім часе стане новым вядучым тэлепраекта. Ключавой тэмай спецвыпуска «ПІН_КОДа» стане летні адпачынак. Традыцыйна не абыдзецца без розыгрышу прызоў і размоў з гледачамі ў рэжыме рэальнага часу. А вось тэлевізійны інфармацыйны блок «Нічога сабе ньюз» у гэты дзень будзе прысвечаны выключна дзіцячым навінам. Святкуйце ў цікавай кампаніі!

Алена ДРАПКО

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.