Вы тут

Абласны адборачны тур Віцебшчыны праекта «Уладар сяла-2021» правядуць на Пастаўшчыне


Абласны адборачны тур рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2021» правядуць 18 чэрвеня ў спартыўна-турыстычным комплексе ў вёсцы Азёркі Пастаўскага раёна. Пачатак у дзесяць гадзін раніцы. У выпрабаваннях прымуць удзел дваццаць маладых сем’яў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, — пераможцы раённых адборачных тураў. Пра гэта «Звяздзе» паведамілі ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ, адным з арганізатараў праекта.


Месца правядзення мерапрыемства выбрана не выпадкова. Летась пераможцам рэспубліканскага праекта «Уладар сяла» стала сям’я Зубко з Паставаў.

Сярод конкурсаў: «Візітная картка», «Касцы», прыгатаванне страў нацыянальнай кухні «Дранікі на калодзе».

— Галоўным у Віцебскай вобласці сёлета стане конкурс караваяў «Хлеб — усяму галава!». У ім кожная гаспадыня прэзентуе каравай ўласнага прыгатавання на нацыянальным ручніку, раскажа пра тэхналогію прыгатавання, падзеліцца сваімі сямейнымі рэцэптамі, — падкрэсліў першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Уладзімір Бабічаў.Сям’я, якая пераможа на абласным этапе выпрабаванняў, атрымае магчымасць прадстаўляць Віцебскую вобласць у рэспубліканскім гранд-фінале праекта 9-10 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Магілёўскай вобласці.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.