Вы тут

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка прабіўся ў асноўную сетку турніру ў Істбарне


Беларускі тэнісіст Ілля Івашка (90-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабіўся ў асноўную сетку турніру катэгорыі АТР-250 у брытанскім Істбарне з прызавым фондам 547,2 тысяч еўра, паведамляе БелТА.


Сёння ў другім кваліфікацыйным раўндзе беларус адолеў ў трохсэтавым паядынку аўстралійскага тэнісіста Макса Персэла (280) - 6:7 (6:8), 6:2, 6:1. У стартавым матчы кваліфікацыі Ілля Івашка перайграў у двух партыях яшчэ аднаго аўстралійца Джона Сміта (350) - 6:4, 7:6 (7:3). Яшчэ адзін беларус Ягор Герасімаў (76) вызвалены ад кваліфікацыі і заўтра ў матчы 1/16 фіналу яго супернікам будзе французская тэнісіст Жо-Вілфрыд Тсонга (80).

На жаночым турніры катэгорыі WTA-250 у нямецкім Бад-Хомбурзе з прызавым фондам 235 тысяч долараў. Беларуска Юлія Гатоўка (267) таксама прайшла ў асноўную сетку, абыграўшы ў кваліфікацыі бельгійскую тэнісістку Кімберлі Цымермана (516) - 6:3, 6:3. Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка (16) стартуе з 1/16 фіналу сустрэчай з адной з пераможцаў кваліфікацыйнага раунда.

Прэв’ю: atptour.com

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.