Вы тут

Беларусы выйгралі пяць медалёў у пяты дзень Гран-пры «Алтын Мерген» па кулявой стральбе


У казахстанскім Шымкенце прадаўжаюцца міжнародныя спаборніцтвы па кулявой стральбе Гран-пры «Алтын Мерген», паведамляе БелТА.


Міжнародны турнір сабраў 230 стралкоў з шасці краін: Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. У аўторак спартсмены разыгралі медалі ў пяці відах праграмы, нашы стрэлкі вызначыліся ў трох фіналах. У стральбе з пнеўматычнага пісталета ў мужчын з 10 метраў перамогу атрымаў Уладзімір Шолахаў, ён жа першынстваваў у юніёрскім заліку гэтай дысцыпліны, срэбра тут заваяваў Іван Казак. Акрамя таго, у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох палажэнняў у жанчын з 50 метраў другое і трэцяе месцы занялі беларускі Дар’я Чупрыс і Уладзіслава Пранько.

Такім чынам, за дзень да заканчэння праграмы спаборніцтваў турніру ў Шымкенце ў актыве нашых стралкоў 24 узнагароды (пяць залатых, дзевяць сярэбраных і дзесяць бронзавых). Раней чэмпіёнкамі Гран-пры «Алтын Мерген» 2024 года сталі Зоя Дасько (малакаліберны пісталет, жанчыны), Аляксандра Пятрова (малакаліберны пісталет, юніёркі) і Лізавета Цыдзік (малакаліберная вінтоўка, становішча лежачы, жанчыны).

Прэв'ю: НАК Беларусі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.