Вы тут

«Нам санкцыі не патрэбныя!» Беларусы запісалі відэаролік працягласцю больш за 30 гадзін


Для людзей відавочна, што санкцыі ЕС і ЗША ў першую чаргу ўдараць па іх заробках, пенсіях, дапамогах. Падобныя дыскрымінацыйныя меры абсалютна незаконныя і парушаюць адно з асноўных правоў чалавека — права на працу. Беларусы гатовыя абараняць гэтае права. Пра гэта яны кажуць з сябрамі, у працоўных калектывах, у сем’ях, выказваюць сваю пазіцыю ў сацыяльных сетках.


Пляцоўкай, якая абядноўвае тых, хто стаміўся маўчаць і гатовы адстойваць сваю пазіцыю, стала Федэрацыя прафсаюзаў. На інтэрнэт-партале нацыянальнага прафцэнтра сабраныя тысячы меркаванняў людзей аб санкцыйнай палітыцы калектыўнага Захаду. Усе яны аб’яднаны ў больш чым 30-гадзінны відэаролік, які сёння накіраваны палітыкам краін Еўрасаюза, паведамілі ў прэс-службе ФПБ. 

«Я мама, і хачу, каб у мяне была праца, каб я магла забяспечваць сваіх дзяцей, а дзеці жылі ў спакойнай краіне.»

«Нам санкцыі не патрэбныя!»

«Заклікаем займацца сваімі праблемамі і не ўмешвацца ў справы нашай краіны.»

«Я падтрымліваю тысячы маіх калег, суайчыннікаў. І хачу паглядзець у вочы тым, хто заклікае з-за мяжы да санкцый, і спытаць, як яны будуць глядзець у вочы сваім суайчыннікам, якія могуць застацца без працы, дзецям, якія могуць пазбавіцца будучыні».

«Пакіньце нас у спакоі! Дайце магчымасць спакойна працаваць!»

Усё гэта — словы простых людзей. Прамысловасць, энергетыка, хімічная галіна, адукацыя, ахова здароўя, сацыяльная і жыллёва-камунальная сферы, сельская і лясная гаспадаркі, сувязь, будаўніцтва, гандаль, транспарт салідарна выступаюць супраць незаконных абмежавальных мер, якія прымяняюцца да нашай краіны.

— Гэтая тая праўда, якую заходнія палітыкі сёння наўмысна ігнаруюць і скажаюць. Гэта тое, пра што яны імкнуцца змаўчаць. Яны сёння з высокіх трыбун заяўляюць пра тое, што нібыта самі беларусы выступаюць за ўвядзенне санкцый, нібыта ўсё гэта робіцца ў інтарэсах беларускага народа. Гэта відэа — выразны і зразумелы адказ на падобную хлусню, — падкрэслілі ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. — Сёння відавочна, што заходнія чыноўнікі не збіраюцца лічыцца з меркаваннем людзей. У лютым Федэрацыя прафсаюзаў накіравала ў іх адрас больш за мільён 130 тысяч подпісаў работнікаў супраць санкцый. Але і сёння выразнага адказу на гэты салідарны і калектыўны запыт людзей няма. І зараз еўрачыноўнікі ў сваіх беззаконных дзеяннях па-ранейшаму прыкрываюцца людзьмі — нібыта разбурэнне нашай эканомікі ў іх інтарэсах. Але яны павінны ўбачыць праўду, якая застанецца ў гісторыі і будзе сведчаннем іх незаконнай і крывадушнай палітыкі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.