Вы тут

Петрышэнка: Санкцыйны ціск Захаду не можа нас зламаць


Санкцыйны ціск Захаду не можа нас зламаць. Аб гэтым заявіў віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Петрышэнка 29 сакавіка ў Маскве на паседжанні Эканамічнага савета СНД, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Вынікі нашага супрацоўніцтва за папярэдні год даказалі, што цяжкасці нас дысцыплінуюць і гартуюць, нягледзячы на санкцыйны ціск з боку Захаду, нас не зламаць», — сказаў Ігар Петрышэнка.

У якасці пацверджання ён прывёў даныя аб тым, што ў 2023 годзе ВУП краін СНД у сярэднім вырас на 4 працэнты ў процівагу 2022 годзе, калі гэты паказчык складаў мінус 0,2 працэнта. «У гэтых выніках бачу нашу рэальную сумесную работу. Важна падтрымліваць гэту станоўчую дынаміку і ў бягучым годзе», — падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Ён таксама канстатаваў, што ВУП Беларусі па выніках 2023 года павялічыўся на 3,6 працэнта. «Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі вырас на 7,7 працэнта, сельскагаспадарчай — на 1,1 працэнта. Тавараабарот Беларусі з краінамі СНД склаў $51,4 млрд. і вырас на 3,1 працэнта», — паведаміў віцэ-прэм’ер.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.