Вы тут

У Беларусі ўнутраныя войскі і органы ўнутраных спраў праводзяць планавыя вучэнні


Унутраныя войскі і органы ўнутраных спраў праводзяць планавыя вучэнні. Інфармацыю пра гэта размясціла ў афіцыйным Telegram-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава, паведамляе БелТА.


«У некаторых інтэрнэт-крыніцах з’явілася відэа і звесткі пра перасоўванне спецтранспарту МУС у Мінску. Інфармуем, што 27 і 28 ліпеня ўнутраныя войскі ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі органаў унутраных спраў праводзяць планавыя вучэнні», — адзначылі ў ведамстве.

У розных рэгіёнах рэспублікі злучэнні і воінскія часці адпрацуюць пытанні забеспячэння аховы грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў і спынення масавых беспарадкаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.