Вы тут

СААЗ: смяротнасць ад каранавіруса вырасла ў свеце за тыдзень больш чым на 20%


Заражальнасць каранавірусам вырасла ў свеце за мінулы тыдзень на 8%, смяротнасць — на 21%. Як праінфармавала Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), усяго было зарэгістравана больш за 3,8 млн выпадкаў інфікавання і звыш 69 тыс. смяротных вынікаў, прычым асабліва моцны рост смяротнасці зафіксаваны ў Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, паведамляе ТАСС.


Pixabay.com

«Агульная колькасць новых выпадкаў захворвання перавысіла на мінулым тыдні (з 19 па 25 ліпеня) за 3,8 млн, што на 8% больш у параўнанні з папярэднім тыднем, — гаворыцца ў штотыднёвым эпідэмічным бюлетэні СААЗ. — У сярэднім штодня паступалі паведамленні прыкладна пра 540 тыс. выпадкаў заражэння, тады як на папярэднім тыдні было па 490 тыс. штодня». Пры гэтым рэзка ўзрасла колькасць смяротных зыходаў: памерлі звыш 69 тыс. чалавек, што на 21% больш, чым тыднем раней, калі было зарэгістравана больш за 56 тыс. выпадкаў смерці.

Згодна з бюлетэня СААЗ, штам каранавіруса «дэльта», які вядомы спецыялістам з кастрычніка 2020 года пасля яго выяўлення ў Індыі, пашырыў сваю геаграфію з 124 да 132 стран.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.