Вы тут

У Чашніцкім раёне ў ДТЗ загінуў кіроўца


Каля 3 гадзін дня 28 ліпеня кіроўца 1961 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Рэно Лагуна», рухаўся на 251-м км аўтадарогі Р15 з боку Оршы ў Лепель, піша УДАІ па Віцебскай вобласці.


Фота: УДАІ па Віцебскай вобласці.

Ён не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем «Фольксваген Туарэг», за рулём якога знаходзіўся кіроўца 1958 года нараджэння.

У выніку ДТЗ вадзіцель «Рэно» ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння. Кіроўца другога аўтамабіля атрымаў цялесныя пашкоджанні, з якімі быў дастаўлены ў Новалукомскую цэнтральную раённую бальніцу.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу вадзіцеляў, што пры выездзе аўтамабіля на паласу сустрэчнага руху ў любых умовах істотна расце рызыка стварэння аварыйнай сітуацыі. Гэта небяспечна для ўсіх удзельнікаў руху. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.