Вы тут

КДБ назваў імёны тых, хто стаіць за спробамі перавароту ў Беларусі


Самая важная роля ў арганізацыі пратэстаў у Беларусі належыць Злучаным Штатам Амерыкі. Пра гэта заявіў старшыня КДБ Іван Тэртэль у дакументальным серыяле «Беларусь супраць каляровай рэвалюцыі». Першую серыю «Змова» паказалі сёння на тэлеканале СТБ, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Паводле нашых ацэнак, самая важная роля належыць Злучаным Штатам, якія спрабуюць такім чынам вырашыць свае геапалітычныя інтарэсы. Калі мы бяром нашых суседзяў, то найбольш агрэсіўную палітыку ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь праводзяць рэжымы Вільнюса і Варшавы», — сказаў Іван Тэртэль.

Ён таксама адзначыў неканструктыўную ролю, нягледзячы на брацкія адносіны паміж народамі, цяперашняга кіраўніцтва Украіны. Недружалюбныя крокі ў адносінах да Беларусі прадпрымае Чэхія і некаторыя іншыя дзяржавы, дадаў старшыня КДБ. Яны, пераследуючы свае ўнутрыпалітычныя мэты, «ідуць у фарватары палітыкі Злучаных Штатаў», - звярнуў увагу Іван Тэртэль.

Як заявілі ў фільме, за структурамі грамадзянскай супольнасці стаяць дзеючыя або адстаўныя разведчыкі. Блогеры, журналісты і актывісты, якія выступаюць як медыйныя асобы перавароту, — усяго толькі лялькі.

Спецслужбам Беларусі вядомыя тыя людзі, якія імі кіруюць. Гэта эксперт па пытаннях грамадзянскай супольнасці Еўрапейскага фонду за дэмакратыю, навуковы супрацоўнік нямецкага Фонду Маршала, экс-міністр замежных спраў Славакіі Павал Дэмеш, былы памочнік дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы, экс-кіраўнік арганізацыі Freedom House Дэвід Крэмер, супрацоўнік Варшаўскага Цэнтра ўсходніх даследаванняў Каміль Клысінскі, дырэктар праектаў Фонду Freedom House Віціс Юрконіс, выканаўчы дырэктар Еўрапейскага фонду за дэмакратыю Ежы Памяноўскі і расійскі алігарх Міхаіл Хадаркоўскі.

Але галоўным аўтарам беларускага бунту лічаць Майкла Карпентэра-старэйшага, дырэктара Цэнтра Джо Байдэна па глабальным узаемадзеянні. Раней ён быў намеснікам памочніка міністра абароны ЗША па Расіі, Украіне і Еўразіі і дарадцам па знешняй палітыцы ў тады яшчэ віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна. «Прычыны яго асаблівай нелюбові да Беларусі і Прэзідэнта Лукашэнкі дзіўна простыя, ён сам сказаў пра іх: «Як сказаў Збігнеў Бжэзінскі, з Украінай Расія — імперыя, а без Украіны — нацыянальная дзяржава. Гэта дастасуецца і да Беларусі таксама. Гэта анталагічнае пытанне», — адзначылі ў фільме.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.