Вы тут

ДАІ Віцебшчыны правядзе спецыяльнае мерапрыемства «Бяспечная вобласць»


За 8 месяцаў бягучага года на дарогах вобласці зарэгістравана 234 аварыі, у якіх 52 чалавекі загінулі і 251 атрымаў раненні. У верасні ўжо адбылося 20 аварый, тры з якіх — перакульванне, тры здзейснены па прычыне выезду на паласу сустрэчнага руху і парушэнні правілаў абгону, чатыры наезды на перашкоды і тры наезды на пешаходаў. Шэсць чалавек загінулі, 16 — параненыя, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.


У рамках мерапрыемства супрацоўнікі ДАІ будуць пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы з 24 па 26 верасня.

Інспектары правядуць адпрацоўку асноўных аўтадарог вобласці ў рэжыме змешанага кантролю па папярэджанні парушэнняў ПДР, звязаных з выездам на паласу сустрэчнага руху і перавышэннем хуткасных рэжымаў. Таксама работа будзе накіравана на недапушчэнне кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі вадзіцелямі. Што датычыцца пешаходаў, то супрацоўнікі ДАІ будуць звяртаць увагу на іх фізічны стан, а таксама на наяўнасць святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.