Вы тут

Чарговы падарунак для прыхільнікаў рыхтуе тэлепраект «ПІН_КОД»


Чарговы падарунак для прыхільнікаў рыхтуе тэлепраект «ПІН_КОД». З 1 кастрычніка ў рамках праграмы стартуе рэаліці «Хачу ў ПІН_КОД!», і гэта якраз магчымасць для ўсіх, хто жадае стаць вядучым.


— Сёлета мы з удзельнікаў сфарміруем каманды, якія будуць курыраваць вядучыя нашага праекта. То-бок, не толькі на майстар-класах усё пабудавана, але і на ўзаемадзеянні ўнутры каманды. Усе выпрабаванні — на крэатыўнасць, адукаванасць і ўменне працаваць у калектыве, — распавядае аўтар праекта «ПІН_КОД» Ягор Шолькін. — Нам перш за ўсё важна зразумець, ці зможа чалавек быць вядучым альбо карэспандэнтам праграмы. Прапануем звычайныя заданні, але і на аснове іх праяўляюцца ўсе якасці ўдзельнікаў. Асабліва важна, каб іх прынялі ў нашым калектыве, таму што ўсім жа хочацца працаваць у камфортнай атмасферы. Вядома, нічога не атрымаецца і без жадання прыкладаць намаганні для здзяйснення сваёй мары. Наш праект — добрая пляцоўка, каб паказаць сябе і, магчыма, нават апрабаваць нейкія свае ідэі, праекты няхай спачатку і ў міні-фармаце. Гэта дапаможа зразумець, наколькі вы цікавыя аўдыторыі.

Зараз ужо на адрас «ПІН_КОДа» прыйшло больш за 30 заявак і з кандыдатамі вядуцца папярэднія перамовы. А мы нагадаем, што падаць заяўку на ўдзел у кастынгу могуць школьнікі і студэнты ва ўзросце ад 15 да 23 гадоў. Сярод галоўных патрабаванняў да будучых прэтэндэнтаў нязменна — бездакорная мова, шырокі кругагляд і адказнасць. Па выніках кастынгу творчая група тэлепраекта выбера 12 удзельнікаў, якія потым пройдуць навучанне ў вопытных тэлевядучых, карэспандэнтаў і рэдактараў. І гэта дазволіць удзельнікам майстар-класаў даведацца ўсе тонкасці работы ў прамым эфіры, навучыцца ствараць сюжэты і ўдасканаліць тэхніку маўлення. Аднак да фіналу дойдуць толькі двое. А да гэтага кожны тыдзень прэтэндэнты на ролю вядучых будуць выконваць творчыя заданні, што маюць непасрэднае дачыненне да тэлевізійнай вытворчасці. Ацэньваць іх будзе прадзюсарская група тэлеканала «Беларусь 2». Тыя , хто здабудзе ў выніку найменшую колькасць балаў, страцяць шанц працягваць барацьбу і пакінуць праект. Але насуперак любым прагнозам усё ж варта паспытаць удачу!

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.