Вы тут

Член Прэзідыума Савета Рэспублікі Таццяна Рунец правяла прамую тэлефонную лінію


Член Прэзідыума Савета Рэспублікі, старшыня яго Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец правяла прамую тэлефонную лінію. 


Людзі традыцыйна звярталіся па самых розных пытаннях з надзеяй знайсці падтрымку ў сенатара. Жыхарка вёскі Нелідавічы Мінскага раёна Марыя Антонаўна скардзілася на тое, што ў яе вёсцы прыкладна два кіламетры дарогі пакінутыя без належнага рамонту. Куды і ў якія інстанцыі не звярталіся з просьбай дапамагчы ў вырашэнні праблемы — безвынікова. Таму адна надзея на сенатара. 

Званок з Оршы нагадаў бабруйскую гісторыю, калі ў вачах насельніцтва добрую ідэю па рэканструкцыі старых будынкаў пад жыллё скампраментавалі прайдзісветы, якія падманам выманілі ў людзей грошы ўзамен на кватэры. Грошы ўзялі, потым самі збеглі і схаваліся за мяжой, а пацярпелыя пішуць скаргі куды толькі можна, патрабуюць вярнуць ім грошы. На думку Таццяны Рунец, акрамя іншага гэты выпадак гаворыць і пра неабходнасць павышаць юрыдычную адукаванасць насельніцтва. Людзі перад подпісам павінны ўважліва чытаць тэксты пагадненняў, дагавароў, іншых дакументаў, каб не трапіць у пастку махляроў. Але за сваёй прававой недасведчанасці церпяць нярэдка вялікія матэрыяльныя страты.

Тэлефанавалі з дзіўнымі просьбамі. Так адна жанчына выкупіла ў сельскага Савета пад дачу стары будынак былой школы за тры базавыя велічыні. Але потым, калі ўважліва агледзілася, падлічыла верагодныя выдаткі, моцна расчаравалася ў набыцці. Бо рамонт абяцаў быць доўгім і дарагім. Адсюль і просьба да сенатара: дапамажыце зрабіць так , каб сельсавет забраў будынак назад.

Жыхары Мінска і Барысава звярталіся з просьбамі разабрацца ў канфліктах з суседзямі, паставіць іх на месца, бо мясцовыя ўлады бяздзейнічаюць. 

У ходзе тэлефоннай лініі суразмоўцы сенатара прапаноўвалі самыя розныя тэмы і ставілі пытанні, вырашэнне якіх выходзіла за межы паўнамоцтваў членаў верхняй палаты парламента. І часам можна было пазайдросціць вытрымцы, спакою і спагадлівасці Таццяны Рунец у размовах асабліва з так званымі старымі знаёмым, з тымі, хто ўжо не першы раз звяртаецца ў Савет Рэспублікі, як і ў іншыя інстанцыі, з адной мэтай — «прабіць» выгаднае для сябе рашэнне ці адмяніць пастанову суда і г.д. Але былі і слушныя прапановы.

Як потым адзначыла Таццяна Рунец, прамыя тэлефонныя лініі дазваляюць сенатарам выслухаць людзей, даведацца пра іх праблемы і па меры магчымасці пастарацца іх вырашыць. 

Асобная тэма: будаўніцтва, утрыманне і рамонт дарог у пасёлках і сельскіх населеных пунктах. Але дарогі — справа нятанная, таму і няхуткая. У органах мясцовай улады на гэтыя мэты сродкі абмежаваныя, усе дарогі адразу нельга адрамантаваць. Таму прадстаўнікам мясцовай улады трэба тлумачыць людзям, калі іх дарога будзе ўнесена ў план па рамонце, у якія тэрміны яго зробяць. З людьмі трэба ўмець размаўляць, лічыць сенатар. На яе думку, ўвогуле зваротная сувязь з грамадзянамі дазваляе лепш разумець пытанні і праблемы, якія хвалююць людзей у рэгіёнах. 

Мікалай ЛЮБЧАНСКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.