Вы тут

У Расіі прапанавалі забараніць незамужнім жанчынам ездзіць у Турцыю


Дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў выступіў з прапановай забараніць незамужнім расіянкам ездзіць у Турцыю. Пра гэта ў нядзелю піша «Говорит Москва» ў сваім Telegram-канале.


Паводле яго слоў, на турак масава паступаюць скаргі, што яны спакушаюць расіянак, а потым адбіраюць у іх дзяцей. Самі дзяўчаты, па словах Мілонава, часцей за ўсё «зусім не разумеюць, калі паддаюцца на заляцанні турэцкіх зваднікаў».

«Яны алкаголь возяць з Паўночнага Кіпра, там робяць яго з дэнатурату. Вельмі шмат скаргаў ад жанчын, якія апынуліся ў стане ап’янення і цяпер не могуць убачыць дзіця», — заявіў палітык.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.