Вы тут

ДТЗ у Магілёве: пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку трое дзяцей


У Магілёве ў выніку ДТЗ пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку трое дзяцей, паведамілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.


Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 16 кастрычніка ў 13.00 на вул.Якубоўскага. 31-гадовая жыхарка Барані Віцебскай вобласці рухалася на аўтамабілі Peugeot у сярэдняй паласе. Здзяйсняючы разварот, яна сутыкнулася з аўтамабілем Volkswagen Transporter, які рухаўся ў левай паласе.

У выніку ДТЗ пасажыры Volkswagen дзяўчынка 6 гадоў, хлопчыкі 9 і 13 гадоў, а таксама кіроўца Peugeot з траўмамі шпіталізаваны.

Фота: ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.