Вы тут

Віцяблянін пераконваў знаёмых браць крэдыты: 68 пацярпелых, шкода Br1,8 млн


Суд Віцебскага раёна разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 45-гадовага жыхара Віцебска, які абвінавачваўся ў махлярстве ў асабліва буйным памеры, паведамляе прэс-служба абласнога суда.


Абвінавачаны з ліпеня 2016 года па лістапад 2020 га ў Мінску, Віцебску і Воршы пад рознымі падставамі пераконваў пацярпелых браць крэдыты ў банках і затым перадаваць яму гэтыя грошы. Ён абяцаў пагасіць крэдыты і вярнуць пакладзеныя сумы, але не збіраўся гэтага рабіць. У выніку ашуканскіх дзеянняў мужчына завалодаў сродкамі 68 пацярпелых на суму Br1,8 млн.

Суд прысудзіў віцябляніна да 4 гадоў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў Br2,9 тыс. Таксама з абвінавачанага ў карысць пацярпелых спагнаныя розныя сумы ў якасці кампенсацыі.

«За 15 пацярпелымі прызнана права на задавальненне грамадзянскага пазову аб спагнанні з абвінавачанага прычыненай маёмаснай шкоды і выдаткаў па аказанні юрыдычнай дапамогі. Таксама за пяццю пацярпелымі прызнана права на задавальненне грамадзянскага пазову аб спагнанні з абвінавачанага прычыненай маёмаснай шкоды ў парадку грамадзянскага судаводства», — дадалі ў прэс-службе.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.