Вы тут

Чым займалася моладзь Віцебшчыны на Сусветным форуме моладзі?


Сусветны фестываль моладзі прайшоў з 1 да 7 сакавіка на федэральнай тэрыторыі «Сірыус». Ад паўночнага рэгіёна ў Сочы адправіліся каля 60 чалавек. Сёлета аднымі з галоўных тэм фестывалю сталі адзінства нацый, адказнасць за лёс свету, захаванне сямейных каштоўнасцяў. Моладзь Віцебшчыны, як і іншых удзельнікаў фестывалю, чакала насычаная, цікавая праграма: дыскусіі, лекцыі, выставы, спартыўныя спаборніцтвы і сумесныя трэніроўкі, добраахвотніцкія акцыі, майстар-класы, сустрэчы з кіназоркамі і многае іншае.


Усяго фестываль аб’яднаў каля 20 тысяч маладых людзей са 180 краін свету. Адпраўляючы дэлегацыю Віцебшчыны, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая падкрэсліла, што ў лік дэлегатаў прысутныя маладыя людзі трапілі не выпадкова — гэта моладзь з актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыяй, патрыёты сваёй Радзімы, кожны ярка і неардынарна праявіў сябе ў студэнцкім або прафесійным жыцці.

Беларускія дэлегаты з дэвізам «Беларусь. Моладзь. Будучыня» ўдзельнічалі ў прававым марафоне, дзелавой гульні, фестывалі вулічнага мастацтва (гэта новая форма), выставе «Самая прыгожая краіна», актыўна прадстаўлялі «сінявокую» на іншых пляцоўках. Дарэчы, беларуская дэлегацыя была адной з самых маштабных — каля 630 чалавек і, як адзначылі самі ўдзельнікі і арганізатары, самай арганізаванай. 

Кіраўнік дэлегацыі Віцебскай вобласці на Сусветным фестывалі моладзі ў Сочы, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, па справах моладзі, рэлігій і нацыянальнасцяў галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Ірына Сафейчанка падзялілася сваімі ўражаннямі аб гэтым незабыўным тыдні. «Вялікі дзякуй арганізатарам, якія змаглі стварыць святочны настрой адразу па прыездзе. Выдатна адпрацавалі валанцёры, за кожнай групай моладзі былі замацаваны аташэ, якія дапамагалі арыентавацца на пляцоўках на тэрыторыі Сірыуса, у аэрапорце, на адкрытых пляцоўках, у кампусах, дзе праходзілі адукацыйныя, культурныя, творчыя мерапрыемствы. Вельмі ўразіла тая атмасфера, якая панавала на тэрыторыі фестывалю: калі сустракаліся з прадстаўнікамі розных народаў, то абдымаліся, распавядалі пра сваю краіну, дарылі падарункі, запрашалі ў госці. На закрыцці фестывалю прысутнічаў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, на многіх пляцоўках выступалі вядучыя палітыкі: Дзмітрый Мядзведзеў, Сяргей Лаўроў і іншыя, а таксама артысты, рэжысёры, навукоўцы. Гэта дазволіла моладзі не толькі атрымаць адказы на свае пытанні, але і набыць добрую тэарэтычную базу, на практыцы пратэставаць усе распрацоўкі, прыняць удзел у квізах». 

Асабліва ўразілі дэлегатаў паўночнага рэгіёна зарадка і прабежка разам з алімпійскімі чэмпіёнамі, удзел у касцюміраваным шэсці моладзі свету, падчас якога кожная дэлегацыя спявала на сваёй роднай мове. На прадстаўнікоў педагагічнай галіны важнае ўражанне зрабіла наведванне тэхнапарка, дзе яны маглі задаць любое пытанне лічбавым аватарам Аляксандра Пушкіна, Льва Талстога і Фёдара Дастаеўскага. 

На адкрыцці Сусветнага фестывалю моладзі таксама перад удзельнікамі выступілі вядомы расійскі бітбоксер Вахтанг Каландадзэ, акцёр Канстанцін Хабенскі, расійская спявачка Паліна Гагарына. У аснову яркага імерсіўнага шоу лягла ідэя аб тым, наколькі важна маладым людзям ставіць перад сабой высокую планку і рухацца да сваёй мары. Дарэчы, за сем дзён фестывалю на 55 пляцоўках прайшлі 800 мерапрыемстваў.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота ТК «Віцебская вобласць. Афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.