Вы тут

Беларускі эпідэміёлаг распавяла пра эфект кокана, які абароніць дзяцей ад ковіда


Абароны дзяцей ад каронавіруса з дапамогай вакцын пакуль у нашай краіне няма. Пра гэта паведаміла 20 кастрычніка на вебінары «СМІ супраць COVID-19» намеснік галоўнага лекара Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».


— Але з дапамогай вакцын супраць COVID-19 можна стварыць так званы эфект кокана, — адзначыла І. Глінская. — Гэта значыць прышчапіць дарослых з акружэння дзіцяці. Тады рызыка прынесці інфекцыю ў дом, дзе ён жыве, мінімальны.

Таксама І. Глінская нагадала аб неспецыфічных мерах абароны ад каронавірусной інфекцыі, якія цалкам дапушчальныя для дзіцяці. Гэта нашэнне маскі (па рашэнні бацькоў), абмежаванне наведвання месцаў масавага збору людзей.

— Цяпер не варта цягнуць дзіцяці ў гандлёвы цэнтр, кінатэатр і іншыя грамадскія месцы, — папярэдзіла эпідэміёлаг. — Наадварот, яму трэба сацыяльна дыстанцыявацца. Акрамя гэтага, вельмі важна навучыць дзяцей правільнаму выкарыстанню маскі, апрацоўцы рук.

Заўважым, што ў Беларусь прыйшла чацвёртая хваля пандэміі COVID-19. І калі ў ранейшыя хвалі дзеці фактычна не хварэлі ковідам, то цяпер заражаюцца. Прычым, некаторыя пераносяць хваробу даволі цяжка.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

«Традыцыйна першы месяц зімы — самы цёмны і пахмурны месяц года». 

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.