Вы тут

Пад Маладзечна ў бутлегера канфіскавалі больш за тоны спіртазмяшчальнай вадкасці


Пад Маладзечнам затрыманы бутлегер, канфіскаваная партыя спірту і каньяку, паведамілі ў МУС, перадае БелТА.


Больш тоны кантрафакту ў салоне мікрааўтобуса выявілі аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Мінскай вобласці. Аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся беспрацоўны 50-гадовы жыхар Маладзечна, быў спынены на ўездзе ў горад. У салоне знаходзілася 100 палімерных дзесяцілітровых каністраў з этылавым спіртам і 150 паўлітровых шкляных бутэлек з этыкеткамі каньячнага брэнда.

Дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць перавозкі, у кіроўцы не было. З яго слоў, уся партыя алкаголю набывалася ў Пскоўскай вобласці выключна для асабістага ўжывання. Разам з тым мужчына раней трапляў у поле зроку за незаконнае перамяшчэнне спіртазмяшчальнай прадукцыі і этылавага спірту.

Вадкасць з утрыманнем спірту на агульную суму больш за Br22,5 тыс канфіскаваная.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.