Вы тут

Шаўцоў: для бежанцаў у ТЛЦ створаны дастатковы запас прадуктаў і неабходных рэчаў


Для аказання дапамогі бежанцам створаны дастатковы запас прадуктаў і неабходных рэчаў. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Сёння для бежанцаў ідзе 29-ты дзень на мяжы. Яны знаходзяцца ў пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры непадалёку ад пункта пропуску «Брузгі». Бежанцы забяспечваюцца ўсім неабходным.

«Выхадныя прайшлі ў рабочым рэжыме. Працягваецца выдача гарачых сняданкаў і абедаў, прадуктовых набораў. Створаны ў дастатковай колькасці і запас усяго неабходнага, у тым ліку цёплых рэчаў і коўдраў. Цяпер вывучаем патрэбнасць бежанцаў у тых ці іншых рэчах і кропкава аказваем ім дапамогу», — сказаў Дзмітрый Шаўцоў.

Дапамога аказваецца і бежанцам, якія знаходзяцца ва ўстановах аховы здароўя. Як расказалі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа, зараз ідзе збор неабходных рэчаў для цяжарнай бежанкі ў перынатальным цэнтры.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.