Вы тут

Беларускія біятланісткі выйгралі серабро ў эстафеце на этапе КС у Эстэрсундзе


Жаночая зборная Беларусі выйграла серабро ў эстафеце на этапе Кубка свету па біятлоне ў Эстэрсундзе, паведамляе БелТА.


Фота Беларускай федэрацыі біятлона

Беларускія біятланісткі Ірына Лешчанка, Дзінара Алімбекава, Алена Кручынкіна, Ганна Сола адсталі ад пераможцаў на 57,9 сек. (0 промахаў + 6 дадатковых патронаў).

Перамогу святкавалі спартсменкі Францыі. Падагульняючы час Анаіс Бескон, Анаіс Шэвалье-Бушэ, Жулі Сімон і Жусцін Брэза-Бушэ — 1 гадз. 10 мін. 30,3 сек. (0+4). Замкнулі тройку прызёраў біятланісткі Швецыі. Лін Персан, Мона Брурсан, Эльвіра Эберг, Хана Эберг у вострай барацьбе на фінішы апярэдзілі нарвежак, уступіўшы францужанкам 1 мін. 09,6 сек. (0+11).

Закрыла праграму другога этапу Кубка свету па біятлоне мужчынская гонка праследавання на 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.