Вы тут

Беларускія палярнікі даслалі віншаванне з Паўднёвага полюсу Зямлі


Ад імя ўдзельнікаў 14-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі яе кіраўнік Аляксей ГАЙДАШОЎ даслаў віншаванне з надыходзячым Новым, 2022-м годам калектыву Нацыянальнай акадэміі Беларусі і ўсім беларусам. 


«Антарктыда, зямля Эндэрбі,

Беларуская антарктычнай даследчая станцыя «Гара Вячэрняя». 

Дарагія сябры!

Мінулы год быў цяжкім для ўсіх нас, але беларускі народ здолеў узяць волю ў кулак і аб’яднацца для пераадолення цяжкасцяў!
Разам мы зможам шмат!

Каманда 14-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі з самага халоднага кантынента Зямлі шле самыя цёплыя віншаванні з Новым Годам і Раством Хрыстовым сваім родным і блізкім і ўсім жыхарам нашай цудоўнай Беларусі!

Жадаем вам моцнага палярнага Здароўя, Шчасця, Дабрабыту!

Няхай кожны дзень Новага года прыносіць у нашы дамы толькі мір і згоду, любоў і павагу, цяпло і ўтульнасць!

З НОВЫМ ГОДАМ БЕЛАРУСЬ!

Каманда 14-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі:

  • Начальнік БАЭ Аляксей Гайдашоў
  • Начальнік базы Аляксей Хаткевіч

Галоўныя спецыялісты:

  • Уладзімір Несцяровіч
  • Артур Івашка
  • Урач-хірург Сяргей Пунінскі

Вядучыя спецыялісты:

  • Ігар Аляксееў
  • Мікалай Зінькевіч
  • Ягор Корзун
  • Аляксандр Абатурын
  • Юрый Падшывалаў
  • Сяргей Люты.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота дадзена прэс-службай НАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.