Вы тут

На «Беларусь 3» у гэтыя выхадныя запланаваны цікавы эфір са святочнымі акцэнтамі


Калі настрой не супадае з датай на календары, то часам знайсці яго ўдаецца, напрыклад, за праглядам навагодняга кінафільма альбо далучыўшыся да опернага мастацтва. На «Беларусь 3» у гэтыя выхадныя запланаваны цікавы эфір са святочнымі акцэнтамі.


Раніцай у суботу 8 студзеня на сацыякультурным канале ўбачым мастацкі фільм «Навагоднія прыгоды Машы і Віці». Атмасфера цудаў, у якую пераносіць гледачоў дзея кінастужкі, нагадвае нам пра галоўнае: свята заўсёды хаваецца ў нас саміх. Днём аўдыторыю чакае паказ оперы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Солтана. Пра самога кампазітара будзе магчымасць даведацца падчас прагляду праграмы «Кампазітары Беларусі» і праекта «Люблю і памятаю». А пад вечар у эфіры прагучыць канцэрт ансамбля народнай музыкі «Бяседа» «Вітаем Новы год». Знайдзіце сваю танальнасць для свята!

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.