Вы тут

Пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу да мэра Дняпра


Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да мэра Дняпра Барыса Філатава. Украінскаму чыноўніку інкрымінавана распальванне нацыянальнай варожасці. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Генпракуратуры.


Устаноўлена, што падазроны, з'яўляючыся службовай асобай, арганізаваў зняцце нацыянальнага сімвала Рэспублікі Беларусь — Дзяржаўнага сцяга, размешчанага каля ўвахода ў будынак гарадскога савета, і замену яго на палотнішча бел-чырвона-белага колеру. Паздзекаваўшыся з гістарычнай і культурнай рэліквіі, ён тым самым прынізіў нацыянальны гонар і годнасць беларусаў. Гэта відавочна шкодзіць цесным і дружалюбным сувязям нашых народаў, сведчыць аб нежаданні весці канструктыўны дыялог.

Супрацьпраўныя дзеянні кваліфікаваны па ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіравана ў Следчы камітэт Беларусі.

Раней Пасольства Беларусі ва Украіне накіравала ў Міністэрства замежных спраў Украіны ноту ў сувязі з інцыдэнтам у Дняпры. У пасольстве заявілі, што беларускі бок разглядае здарэнне як цынічную праяву недружалюбных адносін да суверэннай беларускай нацыі і акт дзяржаўнага вандалізму з боку ўлад Украіны, што грубым чынам парушае асноўныя прынцыпы міжнароднага права: прынцып суверэннай роўнасці дзяржаў і прынцып неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў, а таксама нормы міжнародных адносін, прынятыя ў цывілізаваным свеце, дыпламатычнай і пратакольнай практыцы.

«Беларускі бок патрабуе, каб вярнулі Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь на месца яго ўстаноўкі, афіцыйна папрасілі прабачэння, а таксама правядзення разбору па факце ганьбавання афіцыйных сімвалаў замежнай дзяржавы, інфармавання аб яго выніках і прыняцця вычарпальных мер па недапушчэнні паўтарэння такіх фактаў у будучыні», — падкрэслілі ў пасольстве.

У Міністэрства замежных спраў Беларусі быў выкліканы пасол Украіны Ігар Кізім, якому быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з інцыдэнтам ва ўкраінскім горадзе Днепр, дзе па рашэнні мэра горада Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь быў заменены на іншую сімволіку. «Да ўкраінскага боку было даведзена, што ў Беларусі разглядаюць гэту цынічную праяву недружалюбных адносін да суверэннай нацыі як акт дзяржаўнага вандалізму, які грубым чынам парушае асноўныя прынцыпы міжнароднага права — прынцып суверэннай роўнасці дзяржаў і прынцып неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў, — а таксама нормы міжнародных адносін, прынятыя ў цывілізаваным свеце, дыпламатычнай і пратакольнай практыцы», — падкрэслілі ў міністэрстве.

Пасол быў папярэджаны аб тым, што ў выпадку невыканання агучаных на сустрэчы патрабаванняў беларускі бок пакідае за сабой права прыняць далейшыя суразмерныя крокі.

Пётр ДУНЬКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Патанулыя ў сетках. Як адарваць дзяцей ад гаджэтаў

Патанулыя ў сетках. Як адарваць дзяцей ад гаджэтаў

У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.

Здароўе

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Усё, што важна ведаць перад сезонам вірусных інфекцый, расказалі спецыялісты.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?