Вы тут

СК раскрыў падрабязнасці расследавання з пагрозамі членам ЦВК і камісій па рэферэндуме


Следчым камітэтам працягваецца сістэмная работа па ўстанаўленні і прыцягненні да адказнасці асоб, якія маюць дачыненне да спробы зрыву рэспубліканскага рэферэндуму 2022 года. Падрабязнасці расследавання паведамляе БелТА са спасылкай на аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта.


Фота: БелТА

Збеглымі экстрэмістамі пад патранажам заходніх куратараў быў распрацаваны адзіны план аказання незаконнага ўплыву на членаў выбарчых камісій. Для яго рэалізацыі прадстаўнікі і кіраўнікі ініцыятыў і фарміраванняў, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць: «Сход», «Офіс Святланы Ціханоўскай», «Народнае антыкрызіснае кіраванне», «Каардынацыйны савет», «Платформа голас», «Зубр», «Сумленныя людзі» сфармавалі так званы «Аператыўны штаб дэмакратычных сіл».

Распрацаваны план у тым ліку прадугледжваў накіраванне па месцы працы і жыхарства членаў ЦВК і камісій па рэферэндуме лістоў з загадзя распрацаваным тэкстам, якія змяшчаюць своеасаблівыя пагрозы: калі яны не будуць перадаваць інфармацыю ў адзін з экстрэмісцкіх Тэлеграм-каналаў і не стануць выконваць указанні, што накіроўваюцца праз гэты канал, то будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. Пры гэтым радыкалы, усведамляючы ўласную безгрунтоўнасць і разумеючы аўтарытэт дзяржорганаў сярод насельніцтва, адпраўлялі лісты не ад свайго імя, а ад асобы суддзяў, пракурораў, прадстаўнікоў праваахоўных органаў.

«Знаходзячыся за мяжой, прадстаўнікі так званых дэмакратычных сіл ўцягнулі ў злачынную дзейнасць асоб, якія пагадзіліся за нязначнае ўзнагароджанне ажыццявіць выраб і рассылку лістоў. На першапачатковым этапе праваахоўнымі органамі спынена дзейнасць семярых асоб. У 2022 годзе яны асуджаныя да пазбаўлення волі на тэрмін ад 2 да 3 гадоў. Большасць з асуджаных адзначалі, што былі ўцягнутыя ў злачынную дзейнасць шляхам падману з боку замежных „дарадцаў“. Арганізатары так званых „перамен“ знаходзяцца за мяжой, праводзяць шматлікія прэс-канферэнцыі аб нібыта бурнай дзейнасці па „барацьбе за свабоду“, а на самай справе проста дзеляць гранты, пакуль залучаныя імі ў злачынствы адбываюць пакаранне», — заўважылі ў Следчым камітэце.

Дзякуючы ўвядзенню інстытута спецыяльнай вытворчасці стала магчымым прыцягнуць да крымінальнай адказнасці тых, хто арганізаваў здзяйсненне злачынстваў. Ціханоўская, Латушка, Кавалькова прысуджаныя да 15, 18 і 12 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Аднак, як падкрэслілі ў СК, перад следствам стаяла важная задача: вызначыць і прыцягнуць да адказнасці ўсю злачынную сетку. У цяперашні час галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта ў парадку спецыяльнай вытворчасці скончана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да распрацоўшчыкаў і ідэйных натхняльнікаў злачыннага плана — Е. Жылачкінай (Жываглод), А. Дабравольскага, П. Лібера, П. Марыніча. Ім прад’яўленыя абвінавачванні па ч. 2 арт.191 (перашкода працы Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, камісій па рэферэндуме, здзейсненае з ужываннем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове) КК. Крымінальная справа перададзена Генеральнаму пракурору для накіравання ў суд.

У Следчым камітэце папярэдзілі: збеглыя злачынцы, імкнучыся атрымаць фінансаванне ад замежных фондаў, працягваюць прымаць сістэмныя меры па ўключэнні грамадзян Беларусі ў экстрэмісцкую дзейнасць, ствараючы ілжывую бачнасць яе законнасці. Напярэдадні адзінага дня галасавання Следчы камітэт звяртае ўвагу: усе следчыя падраздзяленні знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці да рэагавання на любыя спробы сарваць выбарчы працэс альбо ўмяшацца ў яго. Экстрэмісты, якія знаходзяцца ў Польшчы і Літве, што робяць такія спробы, атрымаюць грашовыя гранты, а схіленыя да злачынства жыхары Беларусі — крымінальную адказнасць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.