Вы тут

На Абуз-Лясноўскім палігоне разыграюць фінальны эпізод вучэнняў «Саюзная рашучасць»


На Абуз-Лясноўскім палігоне сёння адбудзецца фінальны розыгрыш тактычнага эпізоду практычных дзеянняў войскаў сумеснага аператыўнага вучэння «Саюзная рашучасць-2022», паведамляе БелТА.


У рэалізацыі розыгрышу тактычнага эпізоду бяруць удзел войскі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Беларусі, падраздзяленні марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту, авіяцыя ВПС і войскаў СПА рэспублікі, а таксама авіяцыя ВКС Узброеных сіл Расіі.

Паводле задумы розыгрышу войскі кааліцыйнай групоўкі, адбіўшы наступ праціўніка ў ходзе вядзення абарончых баёў, стварылі ўмовы для правядзення контрнаступлення.

Войскі, якія абараняюцца, пры падтрымцы падраздзяленняў ракетных войскаў і артылерыі, ва ўзаемадзеянні з авіяцыяй ВПС Расіі, ВПС і войскаў СПА Беларусі пяройдуць да нанясення контрудару.

Для асвятлення вучэнняў на палігон прыбылі прадстаўнікі каля 30 замежных сродкаў масавай інфармацыі – каля 60 замежных журналістаў вядучых сусветных СМІ. Усяго на палігоне працуюць больш за 120 прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.